-
Стоимость:
Бясплатна
Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення
9 лютага пройдзе прэзентацыя ініцыятывы «Цытуй сваё!», дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.
У студзені выйшаў у свет зборнік цытатаў беларускіх мысляроў «Цытуй сваё!». Ён нарадзіўся дзякуючы высілкам вялікага кола неабыякавых людзей.
За месяц праз
Цытатнік стаў вынікам грамадскай кампаніі «Цытуй сваё!», якая стартавала ў траўні 2015 года. За гэты час мы сабралі больш за 250 цытат розных беларускіх мысляроў, літаратараў, навукоўцаў і гістарычных дзеячаў, якія дасылалі самыя розныя людзі. Разам з выбітнымі беларускімі мастакамі мы стварылі галерэю дызайнерскіх
Падчас прэзентацыі будуць прадстаўленыя цытатнік і саколкі, а таксама раскрыюцца таямніцы і падрабязнасці працэсу іх стварэння і далейшыя планы на Год беларускага мыслення. У праграме «падзякі і падарункі» для ўсіх, хто дапамагаў нам у зборы выбітных думак і выданні цытатніка, цікавыя госці і выступоўцы.
Запрашаем на прэзентацыю «Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення» 9 лютага ў новае памяшканне Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода «Гарызонт»). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.
Кампанія «Цытуй сваё!» была распачатая ў траўні 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў (Міжнародны кансорцыум
Мэта кампаніі – актуалізацыя найлепшых узораў беларускай думкі, запрашэнне да ўважлівага чытання і асэнсавання прамоўленага і заспяванага ў нашай нацыянальнай культурнай прасторы.
Кампанія «Цытуй сваё!» пашыраецца, а значыць, беларуская мудрасць, гумар і дзёрзкасць будуць бліжэйшымі да свайго народа!
Бясплатна