-
Стоимость:
Чаевые
"ТАЯМНІЦЫ КАТАЛІЦКІХ СЬВЯТЫНЯЎ" - гэтая экскурсія распавядзе аб каталіцтве на Беларусі агулам і менскіх каталіцкіх сьвятынях у прыватнасьці.
Калі каталіцтва прыйшло на беларускія землі? Якія каталіцкія абразы на Беларусі найбольш шанаваныя? Што такое каранаваны абраз? Хто яны - беларускія каталіцкія сьвятыя?
А таксама - калі, дзе і па чыёй замове быў пабудаваны першы менскі касьцёл? Колькі касьцёлаў і кляштараў было ў Менску? Дзе стаялі незахаваўшыеся сьвятыні? Ці існавалі між бажніцамі падземныя хады
Падчас вандроўкі вас чакае аповед пра каталіцкую сакральную архітэктуру, сьвяты, традыцыі, сымболіку, фрэскі, арганы.
А таксама таямнічы гадзіньнік і звон, вуліцы Філіцыянаўская і Зборавая, дарэвалюцыйныя гатэлі і будынкі, падарунак папу рымскаму, авантура лідзкіх чыноўнікаў і шведзкае ядро, якога няма.
Сустракаемся ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхаіла.
+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje
Чаевые