24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Фестиваль исторической реконструкции «Эпоха рыцарства»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

1–2 чэрвеня 2019 г. у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца пяты фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Эпоха рыцарства».

У праграме фестывалю: відовішчныя спаборніцтвы закутых у даспехі рыцараў, масавыя баі пешых рыцараў (бугурты), турнір конных рыцараў, турнір алебардыстаў, турнір сярэднявечных лучнікаў, рыцарскі лагер, кірмаш рамеснікаў, катанне на конях, выступы сярэднявечных музыкаў, вулічнага тэатра, танцавальных калектываў, а таксама мноства іншых сюрпрызаў і незвычайных забаў для гасцей мерапрыемства!

Выступ музычных гуртоў: Хардвуд, Літы талер, Альциона, Пава, Озьница, Cad Goddeu.

Хэдлайнер музычнай часткі фестывалю — гурт сярэднявечнай беларускай музыкі «Стары Ольса».

Праграма:

1 чэрвеня
11:00–12:30 Урачыстае адкрыццё фестывалю, прадстаўленне ўдзельнікаў фестывалю
12:30–12:35 Выступ сярэднявечных танцораў (Фламея)
12:35–12:55 Выступленне сярэднявечных танцораў
13:00–13:05 Выступленне сярэдневечных танцораў (Фламея)
13:10–18:00 Турнір лучнікаў
13:05–14:10 Турнір пешых рыцараў
14:10–14:30 Выступленне сярэднявечных танцораў
14:30–15:00 Фінал пешага рыцарскага турніру
15:00–15:05 Выступленне сярэднявечных танцораў
15:05–15:35 Масавыя баі рыцараў (бугурты)
15:35–15:40 Выступ сярэднявечных танцораў
15:40–16:40 Коннае шоў, баі конных рыцараў
16:40–17:10 Выступленне сярэднявечнага тэатра Вір
17:10–17:20 Узнагароджанне пераможцаў турніраў
19:20–21:45 Канцэрт сярэднявечнай музыкі
21:45–22:00 Завяршэнне першага дня фестываля

А таксама ў гэты дзень:
11:30–20:00 Гандлёвыя рады, кірмаш
11:30–20:00 Выстава даспехаў
12:00–18:00 Анімацыйныя зоны (стральба з лука, гульні і конкурсы, фотазона «Кат»)

2 чэрвеня
11:00–11:10 Адкрыццё другога дня фестывалю
11:10–11:30 Прадстаўленне ўдзельнікаў
11:30–12:00 Рэканструкцыя сярэднявечнай бітвы «Штурм умацаванняў»
12:00–13:00 Турніры 3х3
13:00–14:00 Паказальныя выступленні лучнікаў
14:00–14:30 Сярэднявечная віктарына
14:30–15:00 Узнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў
15:00–17:00 Дзіцячы турнір лучнікаў
16:00–17:00 Канцэрт
17:00–18:00 Закрыццё фестывалю

А таксама ў гэты дзень:
11:00–18:00 Гандлёвыя рады, кірмаш
12:00–18:00 Анімацыйныя зоны (стральба з лука, гульні і конкурсы, убранне ў даспехі)

* У праграме магчымы нязначныя змены.

Кошт квіткоў па папярэдняй продажы:
Для дарослых — 12,00 руб.
Для школьнікаў — 6,00 руб.
Сямейны білет — 30,00 руб. (2 дарослых+ 2 дзіцяці)

Продаж будзе ажыццяўляцца:
— ByCard.by
— тэрыторыя музея (за в. Азярцо) з 11:00 да 18:30 (пн-нд)
— вул. Смаленская, д. 15, офіс 907 з 10:30 да 14:00 (пн-пт.) 3 наяўны і безнаяўны разлік

Кошт квіткоў у дзень мерапрыемства:
Для дарослых — 15,00 руб.
Для школьнікаў — 8,00. руб.
Сямейны білет — 36,00 руб. (2 дарослых+ 2 дзіцяці)

Тэлефон для даведак:
+375 17 290-59-13 (пн-пт);
+375 17 513-86-10 (пт-нд);
+375 29 697-89-01 (Velcom);

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Видео

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно