-
Стоимость:
Бесплатно
Сябры, вы заўважылі, што майстэрня экскурсій «Менскі велашпацыр» так і не абвесціла закрыццё сезону? на гэты раз зробім эксперымент — паспрабуем яго і не закрываць. Усё проста: цягам бліжэйшых халодных месяцаў мы з пэўнай рэгулярнасцю будзем арганізоўваць і праводзіць штось цікавае — хай сабе і не заўжды вела, хай сабе і не так часта. І пачынаем мы ўжо зусім хутка — у гэтую нядзелю 20-га лістапада адбудзецца пешы экскурсійны шпацыр па мінскіх Кальварыйскіх могілках, прымеркаваны да Дзядоў.
Кальварыя — святое месца для менчукоў ужо з ХVII cтагоддзя. Яно сустракае велічнай брамай у стылі класіцызму — помнікам вечнага кахання Юрыя Кабылінскага да сваёй жонкі Юзэфы. А кальварыйскія сцежкі раскрываюць таямніцы знітавання лёсаў братоў Луцкевічаў і Максіма Багдановіча, Янкі Лучыны і Далёкага Усходу, менскіх арыстакратаў Ваньковічаў і Вайніловічаў, мастака Яна Дамеля і Залатой Горкі. А па-над усім лунае крыж старадаўняга Кальварыйскага касцёла, што бачыў і жыццё, і жыццяў завяршэнне...
Чакаем вас 20.11 у 10:30 ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак (той, што вядзе да параднага ўваходу ў Кальварыйскі касцёл, на злучэнні вуліцы Верашчагіна і Кальварыйскага праезда).
Удзел бясплатны, без папярэдняга запісу.
Дадатковая інфармацыя:
P.S. ровар можна прыпаркаваць на месцы сустрэчы.
Бесплатно