24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Вечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

5 чэрвеня а 18-ай гадзіне ў канферэнц-зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пл. Незалежнасці, 47) адбудзецца вечар памяці мастака Генадзя Хацкевіча. Сімвалічна, што падзея ладзіцца ў межах апошняй выстаўкі, у якой удзельнічаў і на адкрыцці якой прысутнічаў сам мастак.

У вечары прымуць удзел сябры і блізкія аўтара: Аляксей Хацкевіч, Юры Хацкевіч, Вольга Сазыкіна, Андрэй Плясанаў, Адам Глобус, Артур Клінаў і інш.

Падчас сустрэчы будзе паказана тэлепраграма “АРТиШОК” (рэж. Наталля Кацько) пра Генадзя Хацкевіча, а таксама фатаздымкі з архіваў сям'і і сяброў.  

“Наша пакаленне было і застаецца рэвалюцыйным і кансерватыўным адначасова. Зламаць Бярлінскую сцяну і вярнуць храмы вернікам у былых атэістычных краінах, ... наладзіць выбух камунікацыйных сістэм і збудаваць лабірынтападобныя гіпермаркеты — наша дзейнасць. Мы належым да генерацыі рэвалюцыйных парадоксаў. Ген — не выключэнне, ён — зорка майго парадаксальнага пакалення”.
Адам Глобус.

“Словы пра мастака Гену Хацкевіча-Мінскага” (pARTisan. № 17).

Імя Генадзя Хацкевіча сёння легендарнае ў беларускай культуры.  Гэта майстар, які не толькі пабудаваў свой індывідуальны мастацкі свет — ён стварыў свае ўласныя фізічныя законы і правілы. Сваю творчасць мастак лічыў глыбока навуковым працэсам. Яго работы будуюцца на тэхналагічных распрацоўках і навуковых адкрыццях. Сам жывапіс Генадзя Хацкевіча падобны на сусвет, які разбіваецца на фантастычныя схемы і па волі аўтара збіраецца ў выразную мастацкую структуру.

Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін).
03.06.1952, г. Мінск — 25.04.2014, г. Мінск.
Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова (1962–1968), Мінскім мастацкім вучылішчы (1968–1972) у Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва (1976–1982, кіраўнік дыплому — Гаўрыіл Вашчанка).
Удзельнік выставак з 1972 г.
У 1987 спрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998 гг.).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, галерэях і прыватных калекцыях нашай краіны і замежжа. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie