- Возрастное ограничение: 12+
-
Стоимость:
10,00 руб.
- Инфолиния:
А ці любіце вы Сусвет Вугеры так, як любім яго мы? Калі так, то завітвайце на прэзентацыю кнігі Маргарыты Латышкевіч «Век песень».
Там вы зможаце даведацца не толькі пра сувязь зборніка «Век песень» з раманам «Век людзей», але і скласці ў сваёй галаве паўнавартасную карціну тых падзей, якія адбываюцца ў гэтых творах.
Але гэта далёка не ўсё… Аўтарка падзеліцца з вамі сваім бачаннем таго, як павінна выглядаць неаготыка ў літаратуры. Будучы раман «Ваўкалакі» — не проста жахосцік, а манументальны твор пра працу, пра які вы пачуеце на імпрэзе.
А таксама рубрыка «пытанні і адказы», размова пра пісьменніцкую стратэгію аўтаркі і ўсё самае цікавае што вы толькі можаце сабе ўявіць. Чакаем вас!
10,00 руб.