Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Ішоў Бай…»

сб, 30 мая
15:00
Описание

30 мая 2026 года ў 15:00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца лекцыя «Ішоў Бай…» па матэрыялах новай кнігі Юрыя Пацюпы. Лекцыя адкрывае новы праект «Навуковыя суботы», арганізаваны сумесна Музеем гісторыі горада Мінска і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ішоў Бай па сцяне
У чырвоным жупане.
Ці баіць, ці не? — Баіць.

На лекцыі старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрый Віктаравіч Пацюпа раскажа аб рабоце над зборнікам беларускіх народных казак аб жывёлах, птушках і чароўных істотах.

Зборнік падрыхтаваны на аснове фальклорных матэрыялаў з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай аўдыторыяй чытачоў.

У рамках лекцыі вы даведаецеся, як ствараўся гэты магічны свет, дзе народныя традыцыі пераплятаюцца з аўтарскім бачаннем. Аўтар падзеліцца асаблівасцямі працы над тэкстамі, раскажа пра тое, як старадаўнія вобразы ажываюць у сучаснай літаратуры.

Напрыканцы лекцыі Юрый Віктаравіч прачытае адну з казак, пагрузіўшы слухачоў у атмасферу жывога беларускага слова.

Уваход на мерапрыемства — па ўваходным білеце ў музей.

  • Инфолиния:

    +375 17 270 43 66

  • Вход:

    10,00 руб. — для дарослых

    5,00 руб. — для студэнтаў

    3,50 руб. — для школьнікаў

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie