24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «‎Ідэі і архетыпы ў беларускім кіно»

пт, 06 февраля
Кино Коллайдер ул. Серафимовича, 11
19:00 от 25 руб.
Описание

У межах цыклу даследчых лекцый пра кіно паразмаўляем наконт беларускага кіно з філосафам Ігарам Бабковым на лекцыі-дыскусіі «‎Сімвалічнае, уяўнае і кіна/рэальнае: ідэі і архетыпы ў беларускім кіно».

Аб лектары:

Ігар Бабкоў — філосаф, літаратар. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, стыпендыя Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008), Антвэрпене (2021). 

Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992), Залатая літара (2005), Залаты апостраф (2012), Прэміі імя Ежы Гедройця (2014) і Вышаградзскай літаратурнай прэміі (Браціслава, 2014), прэміі «‎Празрысты Эол» (2019). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў).

Аўтар трох кнігаў паэзіі «‎Solus Rex» (1991), «‎Герой вайны за празрыстасьць» (1998), «‎Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб» (2009), раманаў «‎Адам Клакоцкі і ягоныя цені»(2001),  «‎Хвілінка: тры гісторыі» (2013), Хвілінка: другая кніга (2017) кнігі эсэ «‎Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў» (2005) і гісторыка-філасофскага  даследавання «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002). Перакладаў Джойса, Сэлінджара,  Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана.

Паспрабуем паразважаць на наступныя пытанні:

Што нам рабіць у час трансфармацыі ўсяго сувету?

Наколькі ўниверсальнай можа быць беларуская лакальнасць?

Стан памежжа ды архетып партызана — дар ці праклён? 

Лекцыя адбудзецца па беларуску.

  • Возрастное ограничение: 16+
  • Стоимость:

    25,00 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie