24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Прастора ў кадры» ад Ганны Найдзёнавай!

вс, 04 января 2026
НЦСИ пр-т Независимости, 47
16:00 от 25 руб.
Описание

Адкрыйце для сябе магію вандроўных здымкаў!

Запрашаем 4 студзеня ў 16:00 на лекцыю «‎Прастора ў кадры» ад Ганны Найдзёнавай! Гэта не проста лекцыя — гэта пагружэнне ў свет цудоўнай беларускай прыроды і архітэктуры праз аб'ектыў фотаапарата.

Ганна — не толькі таленавітая фатографка, але і гарачы энтузіяст і ўдзельніца гістарычна-вандроўнага праекта «‎Спячая Спадчына». «‎Спячая Спадчына» — гэта: Захапляльныя гісторыі пра беларускія славутасці, часта забытыя і схаваныя ад вачэй, якія яны дастаюць з нябыту і паказваюць ва ўсёй красе. Бясконцае натхненне для вандровак па роднай краіне, жаданне даследаваць кожны куточак Беларусі.

На лекцыі «‎Прастора ў кадры» вы пазнаёміцеся з сакрэтамі, якія дапамогуць вам:

– Бачыць і адчуваць прастору вакол сябе і эфектна перадаваць яе на здымках.

– Выкарыстоўваць святло, колер і кампазіцыю, каб ствараць мастацкія і запамінальныя кадры.

– Знайсці свой стыль у трэвел-фатаграфіі і рабіць здымкі, якія будуць не толькі расказваць гісторыі, але і кранаць сэрцы.

– Атрымаць практычныя парады і рэкамендацыі ад прафесіянала, якія дапамогуць вам зрабіць значна лепшыя здымкі ўжо падчас наступнай вандроўкі.

Не прапусціце свой шанец натхніцца на новыя вандроўкі, павысіць свой узровень валодання фотаапаратам і далучыцца да супольнасці аматараў беларускай спадчыны!

Уваходны білет уключае таксама прагляд экспазіцыі/

Фота на афішы: Ганна Найдзёнава для праекта «Спячая Спадчына».

  • Возрастное ограничение: 14+
  • Стоимость:

    25,00 руб.

  • Инфолиния:

    +375 17 235 03 31

    +375 44 540 30 00

  • Организатор:

    Национальный центр современных искусств Республики Беларусь

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie