24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя «Народнае вучылішча ў часы Якуба Коласа: настаўнікі і вучні»‎

ср, завтра
Музей Якуба Коласа ул. Академическая, 5
18:00
Описание

Якуб Колас вядомы нам усім найперш як Народны паэт Беларусі, класік нацыянальнай літаратуры, але нельга пакідаць па-за ўвагай Якуба Коласа — прафесіянальнага настаўніка. Станаўленне Коласа як руплівага педагога пачыналася ўжо пры навучанні ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і працягвалася пры выкладанні ў шматлікіх установах адукацыі ад працы настаўнікам у невялічкіх вясковых школках да асістэнта кафедры беларускай мовы ў БДУ.

Якуб Колас лічыў за гонар настаўніцкую працу, лічыў вельмі важнай і ганаровай задачай — несці асвету грамадству, спрыяць выхаванню ўсебакова развітай асобы.

З нагоды Дня настаўніка 8 кастрычніка 2025 г. а 18-й гадзіне ў музеі Якуба Коласа адбудзецца мерапрыемства «‎Народнае вучылішча ў часы Якуба Коласа: настаўнікі і вучні», якое распавядзе, як выглядала знутры пачатковая школа ў часы настаўніцкай працы Канстанціна Міцкевіча. Галоўны выступоўца — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі імя Янкі Купалы Анатоль Трафімчык, аўтар кнігі «‎Гісторыя Круговіцкае школы. Сшытак I: У часы Расійскай імперыі».

Пад час мерапрыемства плануецца закрануць наступныя пытанні:

– кароткая гісторыя адкрыцця пачатковых школ у Расіі;

– перспектывы, якія адкрываліся перад выпускнікамі народнага вучылішча;

– вучнёўскі кантынгент: характарыстыка па розных аспектах;

– настаўнікі: нагрузка і заробкі.

Сардэчна запрашаем!

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie