- Возрастное ограничение: 6+
-
Стоимость:
20,00 руб.
- Инфолиния:
19 верасня 2025 года ў 19:00 у Выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска на вул. Ракаўскай, 17 адбудзецца лекцыя з музычнай ілюстрацыяй і майстар-класам «Генезіс беларускіх танцаў».
Амаль ніводнае беларускае свята не абыходзілася без гульняў і танцаў. Запрашаем правесці ўтульны версанёвы вечар у гістарычным будынку, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя знаходзілася танцавальная зала, святкаваліся вяселлі, ладзіліся вечарыны.
У першай частцы мерапрыемства ад выбітнага знаўцы традыцыйнага мастацтва Алеся Лася вы даведаецеся пра станаўленне беларускіх танцаў і іх адметнасць. Потым разам з танцорамі гурта «GUDA» пад музыку капэлы «Тры А» вы акуняцеся ў свет графікі абрадавых дзействаў, гульняў і танцаў зааморфнага тыпу, танцаў ініцыяцыйнага характару для дзяўчат і хлопцаў, дзе змешана сакральнае і забаўляльнае.
Можна будзе не толькі паглядзець, але і навучыцца танцаваць самім пад жывую народную музыку — запрашаюцца да ўдзелу ўсе жадаючыя.
20,00 руб.