- Возрастное ограничение: 14+
-
Стоимость:
20,00 руб.
- Инфолиния:
Каваманам і знаўцам гісторыі прысвячаецца! Для вас цікавая навіна! І прыемны бонус удзельнікам лекцыі: зніжка 25% на кававы сэт (эспрэса+фільтр+капучына) у Кавярні (Кофе.Место) да 05.10!
27 верасня ў 14:00 запрашаем на лекцыю «Культура кавы» з чароўнай Алесяй Гусарэвіч — блогерам, журналісткай і вялікай аматаркай кавы, якая пакажа вам гэты напой з нечаканага боку!
На лекцыі вы даведаецеся:
– Чаму кава стала неад'емнай часткай нашага ранішняга рытуалу?
– Як танцуючыя козы паўплывалі на папулярнасць кавы?
– За што ў старажытнасці маглі кінуць у Басфор за ўжыванне гэтага напою?
Вы даведаецеся, як кава з невядомага нашым продкам напою ператварылася ў нешта большае, чым проста спосаб прачнуцца. У вас будзе магчымасць задаць пытанні Алесі і падзяліцца сваімі кававымі гісторыямі. Улюбёны рэцэпт? Ці памятны выпадак, звязаны з кавай? Гэта выдатны шанец абмяняцца досведам і пашырыць свае веды пра гэты цудоўны напой!
Уваходны білет уключае таксама прагляд экспазіцыі.
20,00 руб.