24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекция «Арт-пантэон: народныя мастакі Беларусі»‎

вт, 21 октября
Сфера ул. Куйбышева, 22
19:00 от 35 руб.
Описание

Колькі з «Народных мастакоў» змогуць згадаць нават тыя, хто цікавяцца айчыннай культурай? Імёны далёка не ўсіх ушанаваных пры жыцці мастакоў добра вядомыя сёння. Да і сама практыка «ранжыравання» талентаў часта крытыкуецца. Між тым, ёсць шмат цікавых пытанняў, адказы на якія дапамагаюць лепш зразумець гісторыю беларускага мастацтва і гісторыю нашай краіны ўвогуле.

Пытанні, якія будуць разглядацца на лекцыі «Арт-пантэон: народныя мастакі Беларусі»:

– Калі ў Беларусі ўвогуле з’явіліся свае «Народныя мастакі», і ці ўсе «Народныя мастакі» мелі беларускае паходжанне?

– Хто з мастакоў быў самым маладым «Народным» і які гендарны дысбаланс назіраўся ў прысваенні званняў?

– Каму ўдалося абысці строгі рэгламент і атрымаць званне не прайшоўшы ўсіх абавязковых этапаў?

– І яшчэ мноства інтрыгуючых падрабязнасцяў і захапляльных гісторый.

Будзем разбірацца, чаму працы менавіта гэтых выбітных творцаў знайшлі афіцыйнае прызнанне і сталі сімваламі свайго часу.

Абяцаем, пасля гэтай лекцыі вы паглядзіце на беларускае мастацтва па-новаму!

Вядучая — Алена Бохан, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie