-
Стоимость:
40,00 руб.
- Инфолиния:
-
Организатор:
ООО «Сфера Арт Хаб»
УНП 193793399
Паўтор лекцыі «Чароўныя дамы ў люстэрку беларускага мастацтва». Нас чакае захапляльная вандроўка праз стагоддзі, падчас якой убачым, як мяняліся падыходы да ўвасаблення жаночых вобразаў. Ад старажытных часоў, калі міфалагічныя ўяўленні ўплывалі на ўспрыманне жанчыны як таямнічай істоты, да найноўшых мастацкіх практык, раскрываючых сучасную гендарную праблематыку. У фемінных абліччах адлюстраваныя і сімволіка жыцця, і ўзоры мацярынства, і прыклады годнасці і гераізму, і ідэалы прыгажосці. Няспынна і прагна мастакі імкнуліся спасцігнуць жаноцкасць ва ўсіх яе праявах.
Крок за крокам мы ўбачым, як шматгранная жаночая прырода ўплывала на прыроду самога мастацтва — натхняла на стварэнне шэдэўраў і правакавала да нечаканых творчых адкрыццяў.
Дык хто яна, чароўная дама ў люстэрку беларускага мастацтва?
Разбіраемся са спікерам Аленай Бохан, кандыдатам мастацтвазнаўства, дацэнтам, папулярызатарам айчыннага мастацтва.
40,00 руб.
ООО «Сфера Арт Хаб»
УНП 193793399