24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Лекцыя-экскурсія «Вера Гапановіч — сястра паэта. Прывітанне з берагоў Волгі»

пт, 04 апреля
Музей М.Богдановича ул. Богдановича, 7а
18:00
Описание

Мастацка-дакументальная выстава «Мая сям’я» — сумесны праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва — распавядае пра блізкіх і родных паэту людзей.

Зусім нядаўна Рыгор Бараховіч, жыхар Ніжняга Ноўгарада, перадаў у фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча на часовае захаванне арыгінальны зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок» (Вільня, 1913). Кніга ўнікальная тым, што на ёй дароўны надпіс аўтара для стрыечнай сястры Веры Іванаўны Гапановіч.

Падчас лекцыі мы бліжэй пазнаёмімся з кузінай паэта Верай Гапановіч і даведаемся:

– чаму для нас важна месца яе нараджэння і хрышчэння;

– пра што пісаў ёй старэйшы брат Максіма Вадзім;

– якой яна была для блізкіх, родных і сяброў;

– як яна дапамагала ў зборы матэрыялаў пра стрыечнага брата;

– якія каштоўныя музейныя прадметы, звязаныя з Верай Гапановіч захоўваюцца сёння ў музеі.

І, канешне, у вас будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з каштоўным падарункам паэта сястры – зборнікам вершаў «Вянок».

Лекцыю-экскурсію праводзіць Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік музея.

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie