-
Стоимость:
Бесплатно
- Возрастное ограничение: 6+
Запрашаем вас адсвяткаваць разам адкрыццё новага сезона Гарадскога агарода Мар
Будзем адзначаць гэты дзень радасцю сустрэч, творчымі імпрэзамі і нашай агульнай любоўю да раслінак. У гэтую нядзелю нас чакае:
- знаёмства з праектам і міні-экскурсія па агароду Мар
- ворчыя майстар-клясы
лепка з гліны
калажы
пляценне вянкоў
- высаджванне расады гародніны і зеляніны ў кадкі
- гарбатная цырымонія
- а калі будзе жаданне застацца на афтэпаці — шчэ і патанчым з вамі пад любімую музыку
Натхняльнае супадзенне — адкрыццё новага сезона перамяжаецца са святам Купалля, таму прапануем вам па жаданнях прадумаць дрэскод у стылістыцы свята, а на майстар-клясах выкарыстоўваць у сваёй творчасці папараць
Час правядзення: 23 чэрвеня 15:00 - 17:00
Месца сустрэчы: прасп. Машэрава 9/8 @flameplace_
Удзел: бясплатны
Каб далучыцца да мерапрыемства — зарэгіструйцеся па спасылцы ў шапцы профіля.
Бесплатно