24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Парны занятак «Венера і Марс» (выраб аб’ёмнага пано-дыптыха)

Описание

14 лютага 2024 года а 19-й гадзіне запрашаем усіх закаханых на парны занятак «Венера і Марс» (выраб аб’ёмнага пано-дыптыха).

Зямля, Сонца, Месяц, Венера, Марс — колькі легенд і паданняў пра іх прыдумана, колькі сімволікі за імі схавана. Ноччу мы скіроўваем позіркі ўгару і спрабуем разгадаць вечную таямніцу. Заглядаем у вочы каханых і патанаем у бязмежжы. Нябесныя целы зусім як людзі — планеты і зоркі прыцягваюцца адно да другога, і чым яны бліжэй, тым мацней іх узаемнае прыцягненне.

Мерапрыемствам «Венера і Марс» Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае серыю майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей, якая пакажа, што цуды магчымыя і мы можам навучыцца рабіць іх самі.

Колькі натхнення, старання, любові, і Вы зможаце стварыць твор мастацтва, які будзе сапраўднай аздобай Вашай утульнай прасторы.

Вас чакаюць:

- прэзентацыя серыі майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей;

- стварэнне парнага пано з фактурнай сумесі;

- прагляд чароўнай анімацыі;

- паэзія і легенды.

Майстар-класы праходзяць пры падтрымцы беларускага брэнда дэкаратыўных матэрыялаў — «Primavera».

Зрабіце падарунак сабе і сваім любімым!

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно