-
Вход:
Свабодны
- Регистрация:
- Возрастное ограничение: 6+
Лета ў горадзе таксама можа быць цікавым! Трэба толькі знайсці добрых сяброў, з якімі прыемна бавіць час. Вы, канешне, ужо здагадаліся, што гэта гарэзлівыя і жвавыя коцікі!
«Малінавы кот» падрыхтаваў для сваіх прыхільнікаў чарговы сюрпрыз і запрашае ў госці на вясёлае сямейнае свята! А якое ж свята абыходзіцца без захапляючых гульняў і танцаў!
Усе госці «Малінавага ката» 10 чэрвеня абсалютна бясплатна змогуць далучыцца да традыцый беларускай народнай культуры і не толькі даведацца пра даўнейшыя побытавыя танцы і рухомыя гульні, але і актыўна паўдзельнічаць у майстар-класе. Таксама ўдзельнікам майстар-класа пашэнціць пазнаёміцца з народнымі беларускімі казкамі ў выкананні легендарнага ансамбля «Калыханка» пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай.
Акрамя гэтага вас чакаюць цудоўная выстава і найлепшая ў свеце крама з котатаварамі для людзей!
Для таго, каб трапіць на майстар-клас неабходна выканаць толькі адну ўмову: быць падпісчыкам адразу чатырох акаўнтаў: «Стары кот», «Малінавы кот», «Катавасія», «Катабаза».
Сардэчна запрашаем дзяцей і дарослых!
Майстар-клас будзе праходзіць на выставачнай пляцоўцы «Малінавы кот» 10.06.2023 з 12:00 да 16:00.
Адрас: Дзяржынскага, 131 (каля ўвахода вас сустрэне вялізны і вельмі імпазантны Кот у ботах).
Свабодны