-
Стоимость:
Бесплатно
Бясплатныя курсы беларускай мовы "Мова Нанова" адбываюцца ў Мінску кожны панядзелак а 18:30 у Грай кафэ (Інтэрнацыянальная, 33). Уваход свабодны!
Кожныя заняткі складаюцца з граматычнага блока (паўтарэння нейкага аднаго правіла беларускай мовы), а таксама тэматычнай размовы з госцем. Заняткі вядуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.
Заняткі 21 кастрычніка будуць прысвечаныя тэме "Хірургія”, госцем стане беларускамоўны хірург Зміцер Кароль. Музычны госць заняткаў – NaviBand! Дарэчы, гэта роўна 200-я заняткі курсаў «Мова Нанова” ў Менску! Запрашаем!
Бесплатно