Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Клуб кніжных прафесараў

Мероприятие в этом городе уже прошло

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе запіс у “Клуб кніжных прафесараў”. Музейныя заняткі разлічаны на дзяцей 5–16 гадоў.

Серыя “Клуб кніжных прафесараў” з’яўляецца суцэльным курсам і ўключае 9 заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2017 г. і завяршаецца ў траўні 2018 г.

На занятках, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандраванне ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця выяўляе сябе вольна, і ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу спазнання кнігі.
“Ты чым учора займаўся? Быў у Нацыянальнай бібліятэцы? Бачыў кнігі, якім 500 гадоў? І ты сябра Клуба? Класна!”

Фарміраванне груп – да 17 верасня 2017 года. Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў.

Запіс і кантактная інфармацыя:
Таццяна Сапега, каардынатар праекта,
тэлефон (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12
e-mail: sapega@nlb.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы