24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Майстар-клас «Японскае мастацтва манкірі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Японскія манкіры. Зрабіць незвычайную паштоўку да каляднага святкавання

Напярэдадні навагодніх святаў «Дзіцячыя творчыя майстэрні» галерэі «Ў» вырашылі зладзіць незвычайны майстар-клас у сямейным фармаце. 12 снежня ў 14.00 мы пагрузімся ў свет чароўнай і загадкавай зімовай Японіі і будзем рабіць калядныя паштоўкі на аснове манкіры (японскага мастацтва выразання гербаў з паперы).

Аўтар майстар-класа — Алена Ермакова, спецыяліст па пытаннях культуры і сувязяў з грамадскасцю Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, майстар-аматар і вялікі прыхільнік мастацтва манкіры.

Наш майстар-клас стане сапраўдным падарожжам у незвычайны свет японскай культуры і адначасова магчымасцю для дзяцей паспрабаваць сябе ў цікавым творчым занятку - выразанні з паперы.

Майстар-клас пачнецца з невялікай прэзентацыі-расповеда пра ўнікальную японскую традыцыю выразання ўзораў з паперы, гісторыі ўзнікнення гэтага віду мастацтва ў Японіі і цікавых спосабаў яго ўжывання ў сучасным жыцці. На прыкладзе зімовай тэматыкі аўтар майстар-класа пазнаёміць дзяцей з асноўнымі «зімовымі» ўзорамі манкіры (японскімі малюнкамі сняжынак, хвоі, лісцяў бамбуку, кветак слівы, гарой Фуджы і інш.), а таксама раскажа пра сімвалізм гэтых узораў у японскай культуры і жыцці японцаў. Майстар-клас дасць магчымасць дзецям убачыць звыклыя вобразы прыроды з пункту гледжання светаўспрыняцця японцаў - да прыкладу, параўнаць, чым адрозніваюцца японскія малюнкі сняжынак ад традыцыйных, звыклых нам узораў, якімі мы ўпрыгожваем вокны перад Новым годам. 

Практычная частка майстар-класа будзе прысвечана навучанню дзяцей асноўным тэхнікам складання паперы і выразання узораў манкіры. Дзецям будзе прапанавана выразаць некалькі «зімовых» узораў манкіры і паспрабаваць самім вырабіць навагоднюю паштоўку ў японскім стылі з выкарыстаннем узораў манкіры. У канцы майстар-класа дзеці змогуць паэксперыментаваць з ўзорамі манкіры і, выкарыстоўваючы тэхнічныя навыкі выразання, стварыць свой уласны дызайн ўзору, уключыўшы ўяўленне і фантазію. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie