-
Стоимость:
Бесплатно
20 кастрычніка 2015 года а 15-й гадзіне запрашаем на лекцыю Катажыны Сагатоўскай да выставы “Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча - Віткацы (1885–1939)”, якая адбудзецца ў канферэнц–зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47).
Уваход вольны!
Мерапрыемства арганізавана Польскім Інстытутам у Мінску.
Катажына Сагатоўска
Фатограф, куратар, выкладчыца, арганізатар мастацкіх мерапрыемстваў. Спецыяліст у галіне калекцыянерскай фатаграфіі. На творчым шляху мастачка – персанальныя і групавыя выставы ў Польшчы і за мяжой. Куратар і каардынатар праекта “Калекцыянерская фатаграфія”, які ўключае ў сябе выставы і аўкцыёны фатаграфіі найлепшых польскіх мастакоў. Сааўтар праграмы WSZYSCY JESTEŚ MY FOTOGRAFAMI (Усе мы фатографы). Стыпендыят Міністэрства Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча, а таксама Горада Варшавы. Суддзя прэстыжных конкурсаў па фатаграфіі, у тым ліку YoungCreativeChevrolet, BZWBKPressFoto і “Фатаграфічная публікацыя Года”.
Працы знаходзяцца ў прыватных калецыях у Польшчы і за мяжой.
Бесплатно