3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча «Віткацы» (1885–1939)

Мероприятие уже прошло

Время работы вт. – сб.: 11.00 – 19.00
Жанр Фото
Стоимость входа

Школьники – 10 000 руб.;
студенты и пенсионеры – 15 000 руб.;
остальные категории – 30 000 руб.

20 кастрычніка 2015 г. а 17-ай гадзіне ў малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца адкрыццё выстаўкі «Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча «Віткацы» (1885–1939)». Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску, 2015 год абвешчаны Сенатам Польшчы годам Віткевічаў. Выстаўка праходзіць ў рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску. 

Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча, аднаго з самых важных польскіх мастакоў і пісьменнікаў XX стагоддзя, выклікаюць натуральную цікавасць. Дзіўна, што гэтыя творы мастацтва былі створаны каля падножжа Татраў у невялікай гуральскай вёсачцы, якой на мяжы XIX і XX стагоддзяў было Закапанэ. Даследчыкі творчасці Станіслава Ігнацыя Віткевіча адзначаюць не толькі прыроджаныя здольнасці мастака, але і ролю яго бацькі Станіслава Віткевіча, жывапісца і крытыка, у стварэнні адпаведных умоў, у якіх выявіліся таленты і сфармавалася асоба будучага Віткацы.

Фатаграфіі самі па сабе з’яўляюцца ўражлівым і спецыфічным «тэкстам», які нясе шмат інфармацыі. Выстава прадстаўляе самыя лепшыя з захаваных фотаздымкаў Віткацыя, створаныя ім у першыя 30 гадоў жыцця, да смерці бацькі, а таксама фатаграфіі перыяду міжваеннага дваццацігоддзя, калі Віткевіч ствараў свае асноўныя літаратурныя, драматургічныя, філасофскія і жывапісныя творы. З пункту гледжання фармальных рашэнняў яны наватарскія, яны апярэджваюць час, у які былі створаны, ды і проста прывабныя для гледача на фоне «моды на фатаграфіі».

Свае фатаграфіі Станіслаў Віткевіч ніколі не паказваў публічна. Таму яны былі выяўлены досыць позна. Многія свае захапленні «на палях» мастацтва, якія сёння прынята лічыць сапраўдным мастацтвам, ён лічыў вельмі асабістымі. Віткевіч ніколі не ўспрымаў сябе фатографам, нягледзячы на ​​тое, што фатаграфаваў усё сваё жыццё.

Станіслаў Ігнацы Віткевіч

Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, вырас у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. Разам з Браніславам Маліноўскім як фатограф удзельнічаў ў этнаграфічнай экспедыціі ў Акеанію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданны, быў у Санкт-Пецярбурзе пад час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў рашучай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.
У 1925 узял мянушку Witkacy (Віткацы, транскрыбіруецца таксама як Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, гэтак і ў жывапісу. Палтара дзясятка гадоў, якія сталіся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму. Разам з Бруна Шульцам і Вітольдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.
Пасля акупацыі Польшчы Віткевіч трагічна загінуў 18 верасня 1939 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Фатаграфіі Станіслава Ігнацыя Віткевіча «Віткацы» (1885–1939)» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по ул. Некрасова, 3».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.