24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Обучение

Арт-тэрапія

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

З 21 ліпеня да 2 жніўня ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў ” пройдзе курс заняткаў па арт-тэрапіі, для ўдзела ў якім зусім не абавязкова ўмець маляваць. У арт-тэрапіі творчы працэс выкарыстоўваецца найперш для асэнсавання нутранай рэчаіснасці: што я адчуваю, чаму я так рэагую, чаго я хачу, чаму я нешта раблю/не раблю, чаму я цешуся, што мяне палохае, чаму аддаю перавагу і г.д.

Арт-тэрапія – гэта вольнае самавыяўленне. Кожны ўдзельнік групы знойдзе свой адметны творчы метад і абярэ для сябе самы камфортны ўзровень інтэнсіўнасці працы над сабою.

Курс разлічаны на тых, хто:
- шукае самавыяўлення і хоча атрымаць процьму асалоды адарт-тэрапеўтычнага працэсу;
- хоча атрымаць адказы на свае пытанні ў розных кантэкстах жыцця праз мастацтва;
- жадае змяніць сябе і стасункі з наваколлем, але не ведае якім чынам;
- прагне натхнення ад новых азарэнняў;
- хоча навучыцца метадам кіравання эмоцыямі і самавалодання;

У праграме:
- самавыяўленне фарбамі, алоўкамі і г.д.
- праца са снамі (тлумачэнне і разуменне якім чынам іх скарыстаць у жыцці)
- маляванне мандал каляровым пяском
- лепка пластылінам ды інш.

Курс складаецца з 5 заняткаў (21.07, 25.07, 28.07, 1.08, 2.08), якія маюць адбыцца ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (Незалежнасці 37а). Па аўторках з 18.30 да 21.30, у выходныя - з
13.00 да 16.00.

Удзел у цыкле заняткаў па арт-тэрапіі - платны. Дзеля агульнага камфорта колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 (33) 3035960

Пра аўтарку курса:
Базелюк Аляксандра – псіхолаг, гештальт-тэрапеўт, арт-тэрапеўт, коўч, бізнэз-кансультант і трэнер па пытаннях працы з персаналам і кліентамі.

Адукацыя:
Маскоўскі Інстытут Гештальта і Псіхадрамы
Харкаўскі Нацыянальны Педагагічны Універсітэт імя Г.С.Скаварады па спецыяльнасці “практычны педагог”.

Аляксандра крыху пра сябе:
Пасля сканчэння інстытуту працавала навуковай супрацоўніцай у інстытуце прыкладной псіхалогіі. Мая працоўная дзейнасць адразу пачалася з практычных рашэнняў у бізнэсе: псіхалагічны аналіз узаемадзеяння ў калектыве, вывучэнне і карэкцыя карпаратыўнай культуры, матывацыі персанала, адметнасці камунікавання з кліентамі.
На пэўным этапе я прыйшла да разумення, што хачу лекаваць душы больш, чым лекаваць бізнэс. Так паўстала далейшая адукацыя гештальт-тэрапеўта, арт-тэрапеўта, новае дыханне ў працы, тэрапеўтычныя сесіі і трэнінгі. Навучаючыся арт-тэрапіі, я асабліва яскрава адчула на сябе, што мастацтва насамрэч можа быць моцнымі лекамі, асабліва ў межах “тут і цяпер”. Гэтак узнікла жаданне дзяліцца сілай мастацтва, сілай моманту, з іншымі людзьмі. Бо калі-нікалі найменшы штрых у малюнку або нота ў музыцы, дробнае пытанне самой сабе ў пэўным моманце можа падказаць абсалютна новае бачанне сябе і сваіх праблем.
Менавіта таму, у сваёй працы, лічу важным і паслугуюся такімі прынцыпамі:
- тут і цяпер
- татальнае прыняццё індывідуальнасцяў
- стварэнне атмасферы для вольнага самавыяўлення
- "шукаю ключы да кожнай душы, не ўзламываю дзверы"
- творчы падыход да вырашэння патрэбаў
- скарыстанне мікса тэхнік гештальт-падыходу, арт-тэрапіі і цялеснаарыентаванай тэрапіі

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    1 200 000 руб. за весь курс

  • Инфолиния:

    +375 33 303 59 60

Фотогалерея

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie