-
Стоимость билетов:
34,50 руб.
- Возрастное ограничение: 12+
-
Организатор:
Филиал «Дворец культуры ветеранов» Учреждения «Республиканский Дворец культуры профсоюзов»
Іван Кірчук — вядомы этнограф, музыка, які зусім нядаўна адсвяткаваў 50 год творчай дзейнасці. Шмат гадоў ён збіраў этнаграфію, запісваў беларускі фальклор. Сустракаўся з народнымі майстрамі Беларусі, якія выраблялі музычныя інструменты. Спачатку ён толькі быў збіральнікам народных музычных інструментаў. калі калекцыя павялічылася, стаў ладзіць выставы не толькі ў Беларусі, але і па за межамі. З 2002 года у Кірчука Івана з’явіліся сольныя праграмы, мона спектаклі ў якіх загучалі гукавымі фарбамі музычныя інструменты Беларусі. У мінулым годзе ў рамках Славянскага базара Іван прадставіў новую праграму «Ад чароткі — да дуды». Або На чым ігралі наші продкі.
Праграма рэкамендована не толькі дарослым, але і дзецям + 6.
Першы блок — гэта самагучальныя інструменты: камяні, дрэва, капытца казы, ракушкі, гарэхі, звычайныя драўляныя палкі. Іван не толькі паказвае як гучаць такія дзіўныя інструменты, але яшчэ і спявае народныя песні.
Ай, разгуляўся Іванаў конь-камяні.
Вазьмі мае клапаточкі-капыты быка
Во, го, го, каза-капытца казы.
Вясна, вясна на калочку-палкі
Муравой травой-каса
Сватове-шархуны
Яблань мая-барабан
У каллекцыі Івана Кірчука амаль 200 свістулек і акарын! З дрэва і гліны. Гэтыя інструменты вядомых беларускіх майстроў: Ганны Мазоўкі, Дзяніса Грома, Васіля Шчэрба і іншых. Прыгожыя, двайныя акарыны Дзяніса Зайца.
З гэтымі інструментамі Іван таксама спявае народныя песні:
Ой, маю, маю
А мы ў полі працавалі
Вясна, дзе бывала
Добры дзень лета
Ох, і Юрьева маці
Прыгожа гучаць духавыя інструменты: дудкі, жалейкі і дуда.
Аляксандр Блахін-чарот, дудка, рог
Віктар Кульпін-жалейка
Дзяніс Сухі-дуда.
Багатая каллекцыя струнных інструментаў: гуслі, смык, ліры.
Ярасвет-гуслі. Песня Рэчаеька
ПАвел Крыж-гуслі. Паставая песня «Плакаўся Адаме»
Павел Корань-гуслі
Усевалад Жукоўскі-смык, ліра. Вясельеныя песні
Дзяніс Сухі-ліра. ДЗіцячыя песні.
На канцэртах яшчэ гучаць: домра, цытра, гітара і гармонік.
Іван Кірчук прыняў удзел амаль у 100 фестывалях не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Стуль ён часта прывозіў незвычайныя музычная інструменты: бамбукавы ксілафон, шумавыя інструменты з сушоных пладоў, бірымбаў, варганы (дрымбы).
Выступы Івана Кірчука заўсёды выклікаюць зацікаўленнаць і абуджаюць дзяцей і моладзь цікавіцца народнай культурай і спадчынай нашых продкаў.
34,50 руб.
Филиал «Дворец культуры ветеранов» Учреждения «Республиканский Дворец культуры профсоюзов»