-
Стоимость билетов:
15,00 руб.
- Возрастное ограничение: 6+
-
Организатор:
Государственный музей истории белорусской литературы
Літаратурны музей працягвае праект «Дудка беларуская». Запрашаем вас на сустрэчу з музыкам, мастаком, этнографам, рэстаўратарам, майстрам музычных інструментаў Алесем Ласём.
«Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць»: будзем параўноўваць абрадавы фальклор з мастацтвам арыстакратаў, сакральнае мастацтва земляробаў і аўтарскую творчасць... Праз прызму міфапаэтычнай свядомасці тутэйшага люду паглядзім на маштаб культуры Вялікага княства Літоўскага. Размах творча-даследчага роздуму разгорнецца ад вясковых звычаяў да агульнадзяржаўнага кантэксту і ўвасаблення ў творчасці такіх літаратурных постацяў як Сімяон Полацкі.
12 чэрвеня а 19-й гадзіне сустрэнемся ў Літаратурным, каб паслухаць гукі дуды, віёлы да гамба і бязмежна цікавыя расповеды ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай.
Шчыра запрашаем!
15,00 руб.
Государственный музей истории белорусской литературы