24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Літаратурна-музычнае свята «Цімкавіцкія вытокі»

сб, 21 июня
16:00 от 35 руб.
Описание

Сёлета 24 чэрвеня мы рыхтуемся адзначыць 125-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (1900–1944) — выбітнага пісьменніка, яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. Родная вёска Цімкавічы, дзе вучыўся і гадаваўся пісьменнік, яе прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які зазначаў: «дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма». Многія аднавяскоўцы сталі героямі яго твораў. «Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў», — часта гаварыў пісьменнік.

Напрыканцы жыцця ён узгадваў мілыя сэрцу Цімкавічы, вельмі хацеў пабачыць іх, верыў, што там «у ціхім жыцці, можна будзе ачуняць як мае быць і напісаць усе задуманыя раманы», але здзейсніць гэта ўжо не давялося...

21 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята «Цімкавіцкія вытокі». Свята ладзіцца ў філіяле «Літаратурны музей Кузьмы Чорнага» і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 — 20:00.

У праграме — вялікая канцэртная праграма з удзелам Народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» і артыста эстрады Сяргея Славянскага, а таксама прадстаўленне Лялечнага тэатра-батлейкі  «Дом з Марамі», цікавыя экскурсіі па музеі, сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, разыгранкі, мноства інтэрактыўных пляцовак і фотазон.

Упершыню ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага можна будзе ўбачыць арыгінальныя работы вядомых беларускіх мастакоў А.Кашкурэвіча, А.Волкава, М.Гуціева, У.Малахава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — 25 графічных работ-ілюстрацый да вядомых твораў Кузьмы Чорнага: «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні» і «Люба Лук’янская».

Таксама на свяце будуць працаваць  выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.

Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы разам з намі! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта — у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.

Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве на сайце bellitmuseum.by.

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 21 чэрвеня 2025 г.ў 13:30 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла «Востраў слёз». Прыкладны час вяртання ў Мінск — 22:00. Першым 20 пакупнікам — падаруначкі ад музея.

Калі ласка, перад тым, як набыць квіток, забраніруйце сабе месца ў аўтобусе па тэл.

  • Инфолиния:

    +375 17 363 94 65

  • Стоимость:

    35,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 6+
  • Организатор:

    Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»

Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie