- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
20,00 руб.
- Возрастное ограничение: 6+
-
Организатор:
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
25 мая 1917 года ў далёкай Ялце скончылася жыццё маладога класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. У гэты дзень традыцыйна ўсе аматары творчасці паэта ўшаноўваюць яго памяць.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае правесці 25 мая разам:
12.00 — адбудзецца ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
18:00 — канцэрт ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцвам Людмілы Каліноўскай. У праграме прагучаць сусветна вядомыя творы, звязанцыя з паэтам і сям’ёй Багдановічаў:
В.А. Моцарт. Ларгета.
М. Ельскі. Песня без слоў.
Ф. Мендэльсон. Песня без слоў.
Беларуская полька, Янка.
А. Дворжак. Славянскі танец мі мінор.
Ж. Масне. «Роздум».
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета «Лебядзінае возера».
П. Чайкоўскі. Вальс кветак з балета «Шчаўкунок».
П. Чайкоўскі. Адажыо з балета “Шчаўкунок».
М. Агінскі. Паланэз.
Г. Свірыдаў. Раманс з музыкі да драмы «Мяцеліца».
І. Палівода. «Па-над белым пухам вішняў».
С. Рак-Міхайлоўскі. «Зорка Венера».
Зямное жыццё Максіма Багдановіча абарвалася 108 гадоў таму, але яго цудоўная творчасць застаецца з намі і дагэтуль.
20,00 руб.
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»