- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
15,00 руб.
- Возрастное ограничение: 12+
-
Организатор:
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
УНП 192543414
15 траўня запрашаем у НЦСМ на канцэрт акадэмічнай электроннай музыкі «Сола для многагалосся»!
Электронная музыка — сусвет багацтваў гука, ягоннай разнастайнасці. Кампазітары, якія агучылі і «амузыкалілі» электрычнасць, хацелі каб гэтая музыка гучала ў канцэртных залах на роўных правах з акустычнай. Але калі выканаўцаў гэтай музыкі няма, галоўным стваральнікам гучання сталі дынамікі, якія агучвалі эксперыменты кампазітараў з магнітнай стужкай.
У гэтай канцэртнай праграме вы пачуеце класічныя творы для магнітнай стужкі, перанесеныя ў лічбавы фармат, візуал для каторых састаўлены з розных нейрасеткавых кліпаў і асцылографа; дзве імправізацыі з выкарыстаннем розных электронных інструментаў; сучасную п'есу для гуказапісу нямецкага кампазітара Ёрыса Кіндлера і выкананы на сінтэзатары эцюд амерыканскага мінімаліста Тэрры Райлі.
15,00 руб.
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
УНП 192543414