- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
20,00 руб.
- Возрастное ограничение: 12+
-
Организатор:
Государственный музей истории белорусской литературы
Праясняецца пагода, Бо вярнулася вясна. Усё чакае, што прырода. Ўстрапянецца ада сна…
Так некалі пісаў Максім Багдановіч, а мы не чакаем і запрашаем усіх сяброў разам з намі сустрэць вясну. А спадарожнікамі на гэтым шляху, па традыцыі, будуць салісты ансамбля «Класік-Авангард» і мастацкі кіраўнік, дырыжор Людміла Каліноўская.
У праграме прагучаць творы сусветна вядомых кампазітараў:
І. Пахельбель. Канон і жыга для 3-х скрыпак і баса;
Дж. Б. Віталі. Сюіта для 2-х скрыпак, альта і баса;
Р. Мучынскі. Дуэт для флейты і кларнета;
Э. Віла-Лобас. «Рэактыўны свіст» для флейты і віяланчэлі;
Г. Гарэлава. «Успамінаючы танга». Фантазія для скрыпкі, альта і фартэпіяна;
А. Дворжак. Тэрцэт для 2-х скрыпак і альта;
А. Жалівэ. Санаціна для флейты і кларнета;
М. Мяскоўскі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна № 2.
Выканаўцы — салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Юрый Каліноўскі — скрыпка, Марыя Доўжык — скрыпка, Ліяна Іофэ — скрыпка, Караліна Дыба — скрыпка, Алеся Носава — скрыпка, Канстанцін Дарашэнка — альт, Юлія Ражкоўская — віяланчэль, Кірыл Валюкевіч — кантрабас, Вікторыя Янушкевіч — флейта, Кірыл Целяпнёў — кларнет, Вераніка Кунічкіна — фартэпіяна.
Цягам музычнай імпрэзы таксама будуць гучаць вершы беларускіх паэтаў.
22 сакавіка а 18-й гадзіне запрашаем усіх аматараў музыкі і паэзіі правесці вечар разам!
20,00 руб.
Государственный музей истории белорусской литературы