24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Концерт к 80-летию со дня рождения В. Мулявина

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

12 студзеня 2021 года спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна — выдатнага кампазітара, спевака, гітарыста-віртуоза і аранжыроўшчыка, заснавальніка легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”. Шматгранны мастак, Мулявін аб’ядноўваў вакол сябе лепшых музыкантаў і выканаўцаў, майстэрства і талент якіх стварылі ансамблю “Песняры” арэол славы і ўзнялі яго на высокія прыступкі вядомасці і папулярнасці. Але самые шчырыя сімпатыі і любоў мільёнаў паклоннікаў “Песняроў” заўсёды па праву былі аддадзены менавіта Уладзіміру Мулявіну. Сваім яркім абліччам і непаўторным голасам ён нязменна прыцягваў найбольшую ўвагу. Яго яркія і неардынарныя ідэі больш як тры дзесяцігоддзі рухалі ансамбль “Песняры” наперад, развівалі і ўзмацнялі яго творчы патэнцыял, магутнасці якога хапіла на шмат дзесяцігоддзяў. Нават сёння, калі Майстра ўжо даўно няма сярод нас, лепшыя песні “Песняроў” па-ранейшаму кранаюць сэрцы і карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод сучасных слухачоў.

Па добрай традыцыі, штогод у дзень нараджэння Песняра на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзіцца канцэрт у яго гонар. Вось і сёлета праект “Я нясу вам дар” збярэ ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі шчырых прыхільнікаў творчасці Уладзіміра Мулявіна. Як заўсёды, арганізатарам і галоўнай дзеючай асобай “Канцэрта ў дзень нараджэння” будзе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя          І. Жыновіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца. Дзякуючы гэтаму аркестру творчая спадчына Мулявіна надзейна захоўваецца і атрымлівае новае жыццё. У рэпертуары калектыву — не толькі дзясяткі песень “Песняроў”, але і творы буйных форм, якіх у гісторыі ансамбля было нямала. З цягам часу вялікія праграмы “Песняроў” пайшлі ў нябыт і лічыліся беззваротна страчанымі, але аркестр імя І. Жыновіча дзякуючы намаганням аранжыроўшчыка Аляксандра Крамко здолеў адрадзіць іх і вярнуць Беларусі, Яны зноў ужывую загучалі са сцэны. Сярод такіх праграм — рок-опера Уладзіміра Мулявіна “Песня пра долю”, паэма-легенда “Гусляр”, створаная Мулявіным у сааўтарстве з кампазітарам Ігарам Лучанком, яго ж уласны цыкл “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча і аўтарская праграма “Праз усю вайну”.

Фрагменты з гэтых праграм прагучаць на канцэрце. Сёлета арганізатары праекта “Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна” ў гонар яго юбілею вырашылі прадставіць на суд гледачоў выключна яго аўтарскія творы. Апроч ўрыўкаў з буйных праграм прагучаць такія вядомыя і любімыя мільёнамі паклоннікаў на ўсёй пост-савецкай прасторы хіты Уладзіміра Мулявіна, як “Александрына”, “Завушніцы”, “Чырвоная ружа”, “Людка”, “Калядачкі”, “Крык птушкі”, беларускія народныя песні ў яго апрацоўцы “Касіў Ясь канюшыну”, “А ў полі вярба”, “Як я ехаў да яе” і многія іншыя.

Хедлайнерам праекта выступіць вядомы беларускі рок-выканаўца Ян Жанчак. Прыхільнікі творчасці “Песняроў” ведаюць яго як аднаго з лепшых інтэрпрэтатараў творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і яго ансамбля. Моцны і тэмбральна багаты эстрадны вакал Яна Жанчака — яго візітная картка. Разам з ім у канцэрце прымуць удзел салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Кацярына Дзегцярова, салісты аркестра імя І. Жыновіча Ігар Задарожны і Андрэй Коласаў, а таксама пастаянныя бэк-вакалісты праекта “Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна” Уладзіслаў Даніловіч, Аляксандр Ляпуноў і Павел Бяркоў. Партыю сола-гітары выканае вядомы беларускі рок-музыкант Андрэй Казлоўскі.

Дырыжыраваць праектам будзе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко. Менавіта ён сваімі бліскучымі аранжыроўкамі аднаўляе музыку Уладзіміра Мулявіна і надае ёй новае жыццё на канцэртнай эстрадзе ў магутным і каляровым гучанні аркестра імя І. Жыновіча.

Правядзе канцэрт музыказнаўца, біёграф Уладзіміра Мулявіна Вольга Брылон.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 374 34 33 (билетный стол)
    +375 17 396 16 17 (касса)

  • Стоимость билетов:

    18,00 — 33,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 6+
Оставить отзыв
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie