-
Стоимость билетов:
5,00 руб.
6 снежня 2019 года ў 19.00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на кватэрнік ROSY BAND. Сучасны склад гурту сфарміраваўся ў 2008-2009 г. Што тычыцца назвы, музыкам хацелася чысціні, яскравасці, ранішняй бадзёрасці – і назва «Росы» гэтаму добра пасавала, аб'яднаўшы стаўбцоўскіх і менскіх хлопцаў. Гурт грае рок з элементамі фольку, блюзу, хард-року. Ну а самі жартам называюць свой стыль «гультай-рок». Музыкі прымалі ўдзел у «Рок Калядах 2008» у Горках (прыз «Лепшы Вакал», лепшы «Сола-гітарыст», лепшы гурт - «Рок Зорка 2008»). Потым было шмат выступаў у стаўбцоўскіх і менскіх клубах, а таксама на святах. Гурт выступаў на адных пляцоўках з Віктарам Шалкевічам і такімі беларускімі камандамі, як РОКАШ, Re1ikt, PAWA. У верасні 2018 Росы выступілі на Вольнай сцэне фестывалю LIDBEER у Лідзе. Галоўнае для музыкаў - гэта гармонія на сцэне і ў жыцці.
5,00 руб.