- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
10,00 — 17,00 руб.
8 красавіка ў 18.00 клуб Brugge запрашае цябе святкаваць адраджэнне вясны разам з гуртамі Re1ikt, Shaman Jungle і Dzivasil.
Зусім хутка вясна пачне скідываць белую коўдру з нашай зямлі, апранаючы яе ў новыя колеры і пахі. Вечнае аднаўленне і цыклічнасць быцця – менявіта гэта будзе святкавацца на фестывале “Вясна” ў Brugge.
Музычную частку фестываля прадставяць такія гурты як Re1ikt, Shaman Jungle і Dzivasil. Розныя музычныя напрамкі гэтых калектываў не дазволяць канцэрту быць аднатыпным і статычным, але ж будуць мянаць твой настрой, як мяняюцца паміж сабой пары года.
Пачнецца фестываль з медытатыўнага ambient ад гурта Dzivasil, на хвалях якого можна будзе адчуць асалоду вясенняга абуджэння.
Пасля задумленных матываў цябе абдымуць глыбінныя антычныя рытмы ад Shaman Jungle, якія твораць у стыле ethno-fusion. Моцныя вібрацыі джэмбе, дзіджэрыду, флейты і віяланчэлі абудзяць шырокую палітру настрояў і пачуццё яднання з прыроднымі пачаткамі.
А напрыканцы цябе чакае разнастайны і крыху рамантычны рок ад усім вядомага гурта Re1ikt, які сапраўды заслугоўвае тытул самага што ні на ёсць фолькавага рок калектыву краіны.
Бонусам стане выступленне дзяўчат са студыі танцаў Ketri, якія ўжо многім запомніліся сваімі нестандартнымі яскравымі вобразамі і амаль тэатральнымі пастаноўкамі танцавальных праграм.
Плануецца так сама некалькі сюрпрызаў ад арганізатараў.
Прыходзь! 8 красавіка а 18 гадзіне, клуб Brugge (Партызанскі пр., 6а)
Афiцыйная сустрэча:
vk.com
facebook.com
10,00 — 17,00 руб.