- Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
60 000 – 100 000 руб.
Фіналістка «Заспявай 2.0» К3tyvana выступіць разам з гуртом Hurma.
7 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць К3tyvana, а госцем будзе пераможца ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году-2013» – гурт Мікіты Найдзёнава Hurma.
21-гадовая спявачка Кетэван Асраташвілі вядомая пад сцэнічным імём К3tyvana (чытаецца «Кэцівана») падала на конкурс «Засьпявай 2.0» у намінацыю «Кавер» песню «Skyfall» Аdele, якую сама пераклала на беларускую мову, а таксама прапанавала да разгляду сваю аўтарскую кампазіцыю «Боль». Кавер на Аdele не прайшоў, бо не адпавядаў умовам конкурсу (разглядаліся каверы менавіта на беларускія песьні), а ўласны твор, нягледзячы на цікавае музычнае вырашэнне і добрае выкананне, не ўвайшла ў намінацыю «Спяваная паэзія» якраз па паэтычных якасцях. Тым не менш, журы конкурсу прагаласавала за ўключэнне К3tyvana у лік фіналістаў на пазаконкурснай аснове, каб адзначыць яе талент і даць магчымасць выступіць ужывую у серыі летніх канцэртаў «Заспявай 2.0».
Госцем гэтага вечара ў дворыку плошчы Свабоды стане гурт Hurma. Гурт паўстаў у 2012 годзе ў Менску дзякуючы намаганням Мікіты Найдзёнава (вакал, гітара, музыка, словы). Грае еўрапейскі поп-рок з беларускімі тэкстамі. Заявіў пра сябе з дапамогай першага сінглу «Шукай», прызнаным «Найлепшай беларускамоўнай песняй» у тэлепраекце ОНТ «Песня году-2013». Музыкі сталі ўладальнікамі Гран-Пры фестывалю «Такія пернікі» (2013) і пераможцамі ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году-2013» парталу Tuzin.fm. Атрымаў прызнанне як паэт і лідар калектыву – у 2015 годзе Мікіта Найдзёнаў адзначаны літаратурнай прэміяй «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют».
Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.
60 000 – 100 000 руб.