24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцэрт гурта Navi пры падтрымцы гурта Палац

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Navi пры падтрымцы «Палацу» адкрые серыю канцэртаў «Заспявай 2.0»

Гурт Navi выступіць на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды 19 чэрвеня. Іх выступ падтрымае гурт «Палац» з акустычнай праграмай.

Гурт Navi, аснову якога складаюць Арцём Лук'яненка (22 гады) і Ксенія Жук (22 гады), стаў адным з фіналістаў конкурсу «Заспявай 2.0». Музыкі падалі заяву на ўдзел у двух намінацыях – «Кавер» і «Спяваная паэзія», і ў абодвух былі адзначаныя журы. 

На «Кавер» музыкі падалі песню «Жар-птушка» на верш Генадзя Бураўкіна, якую выконваў ансамбль «Сябры». «Мы вырашылі ўзнавіць гэтую цудоўную песню. Пранікнёная, прыгожая кампазіцыя, якая кранае душу, і пра якую, на жаль, мала, хто ведае цяпер. Наша мэта ўзнавіць песню і нават уключыць яе ў канцэртную праграму», – кажа вакалістка Ксенія Жук. 

Для намінацыі «Спяваная паэзія» Navi падрыхтавалі твор на верш вядомага беларускага паэта 20-х гадоў XX ст. Паўлюка Труса «Плакалі ветры». «Хоць аўтар не сучаснік, але текст твора абсалютна сучасны і можа адлюстроўваць эмоцыі і перажыванні сучаснага чалавека. Тэма кахання будзе заўсёды актуальнай. Таму лічым, што песня можа быць сучаснай і закрануць слухача», – кажа Арцём Лук’яненка. Navi ўжо выканалі яе на сваім сольным канцэрце пры ўдзеле госця – лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі.

Падчас свайго сэта на тэрасе Chill-Out 19 чэрвеня Navi сыграюць свае конкурсныя песні, а таксама абраныя творы з альбому «Сонцам сагрэтыя». Паводле задумы летніх канцэртаў, кожнага фіналіста «Заспявай» падтрымае сваім выступам вядомы гурт. Госцем гэтага вечару стане якраз гурт «Палац», які выступіць пасля Navi з гадзінным сэтам найлепшых песень у акустычным гучанні. 

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Спасылка на конкурсную песню «Жарт-птушка» у намінацыі «Кавер»

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 29 672 55 09

  • Стоимость билетов:

    120 000 – 160 000 руб.

Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения
Обработка файлов cookie
Наш сайт использует файлы cookie для обеспечения удобства пользователей сайта, его улучшения, сбора статистики и предоставления персонализированных рекомендаций.

Вы можете настроить параметры использования файлов cookie или изменить свое согласие в более позднее время. Для получения дополнительной информации о целях, сроках и порядке использования файлов cookie вы можете ознакомиться с нашей Политикой обработки файлов cookie
Персональные настройки Cookie