24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Канцерт Вiктара Шалкевiча

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

15 лютага ў Палацы культуры Прафсаюзаў адбудзецца традыцыйны зімовы канцэрт славутага беларускага барда Вiктара Шалкевiча.

Адсвяткаваўшы грандыёзным аншлагавым канцэртам у мінулым годзе свой юбілей, Віктар не спыняецца і з нецярпеннем чакае сустрэчы з мінскай публікай!

Цягам юбілейнага года Віктар Шалкевіч не сядзеў на месцы. Музыка выдаў чарговую кнігу, вядзе сур’ёзную працу над каляднай операй «Галілейская гісторыя», наведаў з вялікім канцэртам Грузію і іншыя замежныя краіны.

– Мінулы год быў дастаткова багатым на розныя здарэнні, – дзеліцца Вiктар Шалкевiч. – У Беластоку ў выдаўніцтве Fundacja Sąsiedzi выйшла мая кніга “Miasteczko G i okolice” па-польску. Я яе практычна напісаў па-новай – аказалася, што я добра валодаю крэсоваю пальшчызнаю, а пісьменнік і журналіст Міхал Андрасюк яе толькі паправіў і адрэдагаваў, за што яму вялікі дзякуй! Выйшаў падвойны альбом да юбілею. Як зазвычай, было многа канцэртаў як у Беларусі, так і за мяжой.

У чарговы раз наведаў маю любімую Грузію па запрашэнні свайго старога сябра – амбасадара Польшчы Марыюша Машкевіча. Слухаў даклады на канферэнцыі, спяваў для Марыюшавых гасцей, гуляў па легендарным праспекце Шата Руставэлі, бачыў на могілках Мтацмінда помнік Грыбаедаву і маці Сталіна.


Зараз я дапісваю раман і оперу, шукаю сюжэты для новых песень, радуюся жыццю. Яно не зрабілася больш лёгкім – як працаваў, так і працую. І канешне ёсць чым новым здзівіць гледачоў на канцэрце: спецыяльна да імпрэзы будуць перавыдадзены на дысках альбомы "За 100 крокаў ад Вострае Брамы" і самы першы альбом 1992 года "Правінцыя".


Наведаць канцэрт варта па шматлікіх нагодах. Па-першае, канцэрт праходзіць непадалёк ад дня народзінаў Віктара Шалкевіча, і гэта ўнікальная магчымасць павіншаваць імянінніка асабіста. Па-другое, выступ традыцыйна будзе прымеркаваны да дня святога Валянціна і ўсіх закаханых, і гэта выдатны шанец падарыць музычнае свята сваёй другой палове.


Адметна, што ў гэтым годзе праграма канцэрта будзе складзена ў тым ліку па заяўках слухачоў. Свае замовы вы можаце даслаць на пошту uzajemna2019@gmail.com ці пакінуць на старонках імпрэзы ў сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/events/1227036154156168/
https://vk.com/event190161336

Запрашаем усіх наведаць традыцыйны зімовы канцэрт барда Віктара Шалкевіча ў Мінску!
15 лютага, 19:00
Палац культуры Прафсаюзаў

Квіткі без нацэнкі – каса Палаца Прафсаюзаў
Інфалінія: 44 5517706, 29 8517706

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    16,00 — 33,00 руб.

  • Точки продаж:

    Квіткі без нацэнкі – каса Палаца Прафсаюзаў

  • Возрастное ограничение: 12+

Видео

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно