-
Инфолиния:
-
Стоимость билетов:
от 30,00 руб.
-
Точки продаж:
В театральной кассе ул. Калинина, 5 и на сайте ticketpro.by
«Народны Альбом» у
Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на
15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.
Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай.
– Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект – частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру». Падрабязнасці з'явяцца неўзабаве, – распавядаюць арганізатары фестываля.
«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на
Дзеці да 12 год – бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.
Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.
Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596
Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестываля будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.
УМОВЫ АКРЭДЫТАЦЫІ
Ад выдання акрэдытацыю на канцэрт могуць атрымаць 2 чалавекі: публікацыя анонсаў і апдэйтаў па фестывалі. Пры магчымасці - банэр. Больш шчыльнае інфармацыйнае супрацоўніцтва можа абмяркоўвацца!
Тэлефануйце: +37529 6338993, Анастасія
от 30,00 руб.
В театральной кассе ул. Калинина, 5 и на сайте ticketpro.by