Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Вечеринки

Тэматычная імпрэза «Строі ў спевах»

чт, 22 октября
19:00 от 15 руб.
Описание

Яшчэ паўтара стагоддзя таму праз традыцыйныя строі невядомыя народныя мадэльеры стварылі стыль, хараство і яскравасць, вартыя быць вядомымі шырокаму колу гледачоў.

У Літаратурным музеі працуе фотавыстава Кацярыны Аракчэевай «Этнасусвет». Праект Этнасусвет стаўся позіркам у залюстроўе, дзе мінулае і сучаснасць сустракаюцца ў адным фотаздымку. Гэта галерэя партрэтаў сучасных беларусак у традыцыйных аўтэнтычных касцюмах. Таксама на выставе можна ўбачыць самі касцюмы з некалькіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

Аўтарка выставы вядомая не толькі як фатограф, але і як спявачка, даследчыца. І яе асабісты творчы этнасусвет значна шырэйшы за кадры фотаб’ектыва, як і сусвет традыцыйнай культуры ўвогуле.

22 кастрычніка а 19-й запрашаем у Літаратурны на адмысловую імпрэзу «Спевы ў строях». Вечарына будзе прысвечана таму, як вобраз традыцыйнага адзення адлюстраваны ў розных спевах: як святочных, так і лірычных. Велікодныя, калядныя, купальскія песні, вяснянкі: тут і пра ўборы, і пра пасаг, і пра падрыхтоўку дзяўчат да вяселля, і пра самыя розныя сакральныя сэнсы, аб якіх сучаснаму чалавеку нават здагадацца складана.

На імпрэзе вас чакае:
– расповед Кацярыны Аракчэевай аб спевах з тэмай строяў;
– аўтэнтычныя запісы;
– спевы ў жывым фармаце з імправізаваным майстар-класам і магчымасцю далучыца да спеву;
– гарбата і цудоўная атмасфера вячорак (можна прыхапіць з сабой прысмакі да гарбаты).

Колькасць месцаў абмежаваная.



Дополнительная информация от организатора:
Информация о порядке и месте возвратов билетов

  • Стоимость:

    15,00 руб.

  • Возрастное ограничение: 18+
  • Инфолиния:

    +375 17 363 56 21

  • Организатор мероприятия (ответственный за продажу и возврат билетов): Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы», УНП 190269032
Оставить отзыв
Нажимая кнопку «Добавить отзыв», вы принимаете условия Пользовательского соглашения

Вечеринка «Строі ў спевах» пройдет 22 октября 2026 года в «Государственном музее истории белорусской литературы» в Минске недалеко от улицы Богдановича. Отличная идея, где провести вечер в Минске. Вечеринка в «Государственном музее истории белорусской литературы» заставит забыть о рутине и почувствовать себя главным героем! На мероприятие можно прийти с подругой, с парнем или большой компанией. Стоимость билета на «Строі ў спевах» составляет от 15 рублей.