3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Вечар-прысвячэнне Людміле Русавай

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Творческий вечер

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x».

Мастачка і перформер Людміла Русава (1954 — 2010) — выбітнейшай прадстаўніца нонканфармізскага руху ў Беларусі ў 1980-я, яркая фігура на арт-сцэне ў 1990-я. Яе імя звязваюць з першымі перформансамі і акцыямі, дакументацыя якіх толькі пачынае станавіцца даступнай гледачам. Так, у лютым гэтага года у серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў каталог, дзе ўпершыню сабраныя яе працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў.

Падчас вечара акрамя візуальнай прэзентацыі альбома будуць упершыню паказаныя відэа хронікі і дакументацыя яе перформансаў — «Сонцастаянне», «Уваскрашэнне казіміра» (разам з Ігарам Кашкурэвічам), відэа перформанс у Ефімова (з архіву Юрыя Ігрушы). А таксама відэа праца «Тыраж адстутнасці» (2001)

«Пра Людмілу Русаву ў 1990-х казалі як пра лідара руху авангарду ў Беларусі, хросную маці беларускага акцыянізму. Яна аўтар першага перформансу і першай арт-кнігі ў Беларусі. Людміла Русава працавала ў розных жанрах мастацтва, не баялася эксперыментаў. У выніку з’явіліся шэраг жывапісных палотнаў, аб’екты, інсталяцыі, фотакалажы, перформансы, відэапраекты, арт-кніга і многае іншае. Праекты і даследаванні Русавай заўжды злучаліся з перадавымі ідэямі сусветнага мастацтва. Віртуальнымі апанентамі для яе былі такія прызнаныя майстры, як Іў Кляйн, Марына Абрамавіч, Андрэй Таркоўскі, Казімер Малевіч. «Творчая біяграфія» Людмілы Русавай — гэта ўдзел у прыблізна 100 выставах і праектах, палова з якіх, паводле ейнага вызначэння, «чыста авангардныя».

Наталля Янкоўская. Кніга. Людміла Русава.

Уваход вольны!

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта. У «Калекцыі» ўжо выйшлі альбомы Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай, беларускага мастацкага авангарду 1980-х гадоў, Ігара Цішына, Сяргея Ждановіча, беларускай фатаграфіі 1990-х, Людмілы Русавай, Ігара Саўчанкі. Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Вечар-прысвячэнне Людміле Русавай в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Вечар-прысвячэнне Людміле Русавай».