3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
Выставки

Мінск. Нонканфармізм 1980-х

Мероприятие уже прошло

Время работы Вт. — сб.: c 11:00 до 19:00; вс. — пн.: выходной
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

30 000 руб.,
студенты - 20 000 руб.,
школьники, пенсионеры - 15 000 руб.,
детям до 5 лет – бесплатно

Куратар: Артур Клінаў
Сакуратары: Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак
З архіваў: Вольгі Архіпавай, Адама Глобуса, Гузэль Заляевай, Артура Клінава, Юрыя Ігрушы, Сяргея Кірушчанкі, Ігара Корзуна, Уладзіміра Парфянка, Андрэя Плясанава, Віктара Пятрова, сям’і Сурскіх, Дзмітрыя Строцава, Аляксандра Угляніцы, сям’і Хацкевічаў, Віталя Чарнабрысава, Дзмітрыя Ярмілава.

Апошнім часам у беларускім (не)афіцыйным культурным дыскурсе ўсё часцей закранаецца феномен «беларускага авангарду». Неаднаразова праводзіліся калектыўныя і персанальныя выставы мастакоў таго часу (Адама Глобуса, Аляксея Жданава, Валера Песіна, Людмілы Русавай, Віталя Чарнабрысава, Генадзя Хацкевіча ды інш.), а некалькі гадоў таму ў «Калекцыі пАРТызана» выйшаў альбом «Беларускі авангард 1980-х», што застаецца фактычна адзіным дакументам, у якім зробленая спроба задакументаваць гэтую з’яву.

Што гэта быў за час? Кім былі яго ключавыя фігуры, і як гэтыя мастакі выжывалі і працавалі насуперак абставінам? На каго яны абапіраліся і каму адрасавалі свае маніфесты? Як разумелася мастацтва, і чаму менавіта яно зрабілася прастораю для жэсту свабоднага чалавека? Нарэшце, чаму авангард і чаму (дагэтуль) у андэграўндзе? Паўнавартасна на гэтыя ды іншыя пытанні яшчэ трэба будзе адказаць: гэты ўнікальны для беларускай культуры перыяд не апісаны і не вывучаны, а яго архіў па-ранейшаму існуе ў выглядзе разрозненых артэфактаў, якія захоўваюцца ў кватэрах мастакоў.

Выстава-дакумент «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» — гэта яшчэ адзін зварот да гэтай з’явы і прэзентацыя яе не праз працы мастакоў, а праз артэфакты, дакументы і гісторыі, якія могуць перадаць і апісаць атмасферу тых часоў. Але «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» — гэта і не выстава-ўспамін або настальгія. У першую чаргу мы звяртаемся да маладой генерацыі, якая не ведае або фрагментарна ўяўляе сабе тую эпоху. Падзеі, што адбываліся тады, наўпрост ці ўскосна звязаныя не толькі з сучаснымі мастацкімі працэсамі ў Беларусі. У тым часе, шмат у чым рэвалюцыйным і вызначальным, можна і трэба шукаць адказы на многія пытанні, якія хвалююць тых, хто спрабуе сёння зразумець прастору, у якой жыве, і сваё месца ў ёй.

«Чыталі мы ў кніжках пра свабоду, а жылі паводле ранжыру. І было нам сумна, што нават на натуральнае чалавечае права быць самім сабой у нас няма права. Як казаў А. Платонаў, народ можа жыць, але яму нельга. Мы гадамі тужылі і чакалі, марылі, песцілі і любілі свабоду, і за ўсё гэта нас відавочна не любілі тыя, каму без свабоды жыць прывольней. Здавалася, так жыццё і пройдзе ў марах і жалі, у працах нікім не прызнаных, акрамя нешматлікіх сяброў. І вось нарэшце зрабілася і нам хоць трохі жыць можна... На афіцыйных выставах дзень учарашні, на такіх — сённяшні, і заўтрашні, і паслязаўтрашні. Як жа ёй не радавацца! Вядома, радасна і за мастакоў, што вось далі ім нарэшце шанец, і за сябе радасна: можа, сапраўды меншасці будзе дазволена дыхаць паўнапраўна, а не так, нібыта яна штосьці адбірае ў большасці і нечым вельмі ёй перашкаджае. Вітаю выставу і яе аўтараў, дзякую за радасць і надзею. Л. Чарнышова»
З кнігі водгукаў да выставы «На Калектарнай», верасень 1987 года

Выстава «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» будзе своеасаблівым адказам на выставу «Геніяльныя дзілетанты», прысвечаную авангардным субкультурам 1980-х гадоў у Германіі, што будзе дэманстравацца з 23 красавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску.

У межах выставы адбудуцца прэзентацыі і кінапаказы, сачыце за анонсамі. Партнёр праекту KALEKTAR. Дызайн афішы Сяргей Шабохін.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы

AFISHA.relax.by представляет вашему вниманию выставку «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» в Минске, место проведения выставки  - «Национальный центр современных искусств Республики Беларусь по пр-ту Независимости, 47».

У нас вы можете ознакомиться с расписанием выставки, отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него.