24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Концерты

Фестиваль «Вольнае паветра 2017»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Фестиваль отменен.


«Народны Альбом» у «Шаблі»: на адзін вечар хутар стане заходнебеларускім мястэчкам 30-х гадоў

Пасля аншлагу ў Мінску культавы «Народны Альбом» завітае на хутар «Шаблі» ў Валожынскі раён. Оўпен-эйр «Вольнае Паветра» гэтым разам складаецца з дзвюх музычных частак!

15 ліпеня атмасферу «Вольнага Паветра» будуць ствараць сучасныя драйвовыя беларускія калектывы і мюзікл «Народны Альбом» з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай. Будуць і сюрпрызы.

Фестываль прысвячаецца светлай памяці Ганны Вольскай.

Наш традыцыйны фестываль новага этна «Вольнае Паветра» пройдзе ў крыху іншым фармаце. У лютым мы гучна і прыгожа адзначылі вяртанне «Народнага Альбома» ў Беларусь пасля 10 год маўчання. Чаму б не заспяваць любімыя песні на адкрытай пляцоўцы і яшчэ раз не адзначыць 20-годдзе музычнага спектакля? Гэты музычны праект – частка сучаснай беларускай культуры, які разам з тым распавядае нам пра мінулае жыццё беларусаў у цяжкія часы. Але мы не забыліся і на актуальныя музычныя калектывы, якія дададуць новае гучанне «Вольнаму Паветру». Падрабязнасці з'явяцца неўзабаве, – распавядаюць арганізатары фестываля.

«Вольнае Паветра» пачнецца 15 ліпеня а 18-й гадзіне. Па традыцыі на хутар «Шаблі» можна прыехаць у пятніцу ў намётавае мястэчка ды вабіць час на прыгорках Малога Запруддзя. 

Дзеці да 12 год – бясплатна. Можна браць і сабак, аднак з ланцужком і напыснікам.

Паспець набыць квіткі па 30 рублёў яшчэ можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by.

Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596

Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестываля будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.

УМОВЫ АКРЭДЫТАЦЫІ

Ад выдання акрэдытацыю на канцэрт могуць атрымаць 2 чалавекі: публікацыя анонсаў і апдэйтаў па фестывалі. Пры магчымасці - банэр. Больш шчыльнае інфармацыйнае супрацоўніцтва можа абмяркоўвацца!

Тэлефануйце: +37529 6338993, Анастасія 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Инфолиния:

    +375 17 395 05 65
    +375 33 655 55 96

  • Стоимость билетов:

    от 30,00 руб.

  • Точки продаж:

    В театральной кассе ул. Калинина, 5 и на сайте ticketpro.by

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно