24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Церам-церамок

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Музычная казка на 1 дзею для дзяцей ад 3 год 

С. Маршак

Упершыню на сцэне тэатра «Лялька» героі любімай многімі казкі пра церамок загаварылі і заспявалі на беларускай мове.
Сама п’еса нібы спецыяльна напісана для цікавага прадстаўлення у тэатры лялек з неабмежаванымі магчымасцямі і фантазіяй, уласцівай лялечным артыстам і рэжысёрам. Усё закладзенае ў п’есе ўмела скарыстана ў пастаноўцы. Пачынаецца яна прадстаўленнем герояў — жыхароў Церамка. Просценькая песенька «Гэта што за Церамок?» выконваецца кожным героем у ягоным характары, суправаджаецца характэрнай пластыкай і танцам.
Але самае цікавае, што ў гэтым спектаклі, у большай ступені, чым дзе-небудзь яшчэ, знайшлі ўвасабленне лялечныя фокусы. І дарослым, і маленькім вельмі цікава глядзець, як з дзяжы вырастае цеста і раптам... хапае за нос мышку — гаспадыню. Захапленне выклікаюць і кветкі, што распускаюцца проста на вачах гледачоў, шчодра палітыя руплівай Жабкай. Дробязі? Толькі ж менавіта з іх складаецца агульная карціна, якая літаральна захапляе не толькі самых маленькіх, для якіх, фактычна, і створана, але і бацькоў, якія з задавальненнем вяртаюцца ў свет свайго дзяцінства.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Длительность: 45 хвілін
  • Стоимость билетов:

    4,00 руб.

  • Точки продаж:

    У касе тэатра: вт.-пт: з 10:00 да 18:00, сб.-ндз.: з 10:00 да 13:00; +375 212 66 90 77  

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно