- Длительность: 120 мин.
Здараецца, што свет, у якім усе мы жывем, неўпрыкмет становіцца шэрым, невыразным, нецікавым. Нас захлынаюць спрадвечныя клопаты, адольваюць шараговыя справы. Дзень цягнецца тады за два, і ўсё, здаецца, мінае ў калаўроце турботаў: штораз мы ходзім на адну і тую ж працу, з’ядаем тыя ж самыя вячэры, глядзім аднолькавыя тэлеперадачы… І вось раптам, абсалютна нечакана, у жыцці з’яўляецца нехта, хто цягне цябе ў свет іншы, свет нечуваны і неверагодны, свет сваіх фантазій – можа быць, фантазій шалёных, але прывабных, загадкавых, чароўных. Свет летуценняў – і свет рэчаіснасці, мара – і будзённасць… Як спалучыць гэтыя супрацьлеглыя з’явы, як аб’яднаць іх у адной душы? І што атрымаецца, калі глеба пад нагамі аднойчы стане тэатральнай сцэнай?