Спектакль па п'есе вядомага сатырыка Міхаіла Задорнава створаны на падставе амаль анекдатычнай сітуацыі: да галоўнай гераіні прыходзіць дваццацігадовая палюбоўніца мужа з прапановай... выкупіць таго за грошы. Жарт, які віртуозна разыгрываюць купалаўскія артысты, магчыма, яшчэ раз нагадае гледачам пра тое, якія мы бываем абыякавыя да сваіх блізкіх. Ну, а чым скончыўся "любоўны трохкутнік" гледачы даведаюцца ў канцы спектакля.