На дзень нараджэння да непаслухмянай і капрызлівай дзяўчынкі Дусі з’яўляецца таямнічы чараўнік, які прапануе згуляць у вельмі незвычайную і небяспечную казку. У гэтай казцы каралі і прынцы паводзяць сябе як дзеці, прынцэсы не хочуць станавіцца дарослымі, хітрыя карлікі мараць пра сусветнае панаванне, а страшныя цмокі хочуць усіх змясіць сваімі лапамі на фарш… Ці вытрымае Дуся ўсе выпрабаванні, ці зможа выратаваць каралеўства і свайго каханага ад немінуючай пагібелі?
Казку чытае рэжысёр Цэнтра Беларускай драматургіі і рэжысуры Мюр Фарыдовіч.
Перкусія – Кася Бохан.
Уваход вольны