Спектакль вядзе гледача ў свет глыбокіх жыццёвых перажыванняў жанчыны - Маці, якая ўпарта змагаецца за жыццё сваіх дзяцей. Гэта -- своеасаблівы гімн Маці. Сутыкненне двух жыццёвых пазіцый: сыноў-мужчын, якія растуць і кожны бачыць сябе абаронцам айчыны, мужным заступнікам сваёй сям'і, якія дзеля ісціны гатовыя аддаць жыццё, і маці - якая не можа зразумець, чаму яе дзеці павінны паміраць за іншых?..