Пастаноўка тэатра “КТО” “Прадам дом, у якім ужо не магу жыць” інспіравана жыццём і творчасцю Багуміла Храбала. На сцэне акцёры прэзентуюць эцюды, уводзячы гледача ў магічны свет храбалаўскага ўспрыняцця свету. У гратэскнай форме паказаны найбольш значныя падзеі жыцця чалавека – нараджэнне, хрышчэнне, першая прычасць, шлюб, пахаванне. Тэатральная гісторыя расказана ў характэрным для тэатра “КТО” стылі – мала тэксту, многа прыгожай музыкі, нечаканых і непрадбачаных рашэнняў.