24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Васа

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Як наладзіць жыццё ў сям'і так, каб кожны ведаў сваё месца, адчуваў сябе утульна ва ўласным доме? Пра гэта клапоціцца галоўная гераіня Васа Жалязнова (нар.арт. Беларусі Святлана Акружная). У маладосці яна без дазволу бацькоў выйшла замуж за капітана Жалязнова. Лёс адпомсціў за непаслухмянасць. Сяргей Пятровіч Жалязноў (засл.арт. Беларусі Вячаслаў Грушоў) не даў жонцы ні шчасця, ні багацця, ні спакою. Яго павінны судзіць за распусту. Гэты суд - пляма на дарослых дачок Наталлю (Ніна Обухава, Наталля Саламаха) і Людмілу (Тамара Краснабаева). "Хто ж іх цяпер замуж возьме?" Тэрмінова трэба шукаць выйсце. І Васа рашаецца на самае страшнае... Брат Васы Прохар Храпаў (Валянцін Салаўёў) не думае пра дабрабыт сям'і. Яго мэта - узяць ад жыцця паболей радасці. А забавы заканчваюцца трагічнай смерцю пакаёўкі Лізы (Юлія Крашэўская)... З'яўленне нявесткі Рашэлі (Алена Сладкевіч) - яшчэ адна кропля горычы на хворае сэрца Васы. Яна прыехала з-за мяжы забраць унука Колю, адзіную надзею гаспадыні дома. Кожны шукае ўласнай карысці. Нават сакратарка і наперсніца Ганна (Святлана Жукоўская) не здольная ёй паспачуваць. Толькі Людміла называе маму Васу "самай чалавечай жанчынай"...

" Як жыць далей? Хто ўтрымае дом і маёмасць пасля смерці гаспадыні?"- вечныя пытанні і нашага з вамі жыцця.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Отзывы
30 октября 2010 в 16:59

Чудесный спектакль,талантливого режиссера Рида Талипова

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно