- Длительность: 1г.10 хв
Студэнт Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (курс Рыда Таліпава) Васіль Дранько-Майсюк (ён жа Мюр Фарыдовіч) запрашае на свой дыпломны спектакль.
“МАРА ЖАНЧЫНЫ, альбо САПРАЎДНАЕ СПАКУШЭННЕ!”
Неверагодная эратычная фантазія ў адной дзеі.
У сядзібу да адзінокай маладой паненкі выпадкова трапляе, уцякаючы ад пагоні, малады паўстанец. Жанчына пагражае яго выдаць, калі той не згодзіцца сыграць яе ўласную эратычна-дыдактычную п’есу. Пачынае разгортвацца даволі дзіўнае дзейства, пад час якога паненка спрабуе спакусіць няшчаснага паўстанца… Ці выстаіць МУЖЧЫНА перад САПРАЎДНЫМ СПАКУШЭННЕМ, ці задаволіць ЖАНЧЫНА сваю МАРУ?