24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
Спектакли

Дарагая Алена Сяргееўна

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Аўтар: Л. Разумоўская.
Працяг: 1 г. 40 хв.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў" Тэатр-студыя імя Е. Міровіча запрашае:

У Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі на спектакль «Дарагая Алена Сяргееўна» па п'есе Л. Разумоўскай, у выкананні студэнтаў 4 курса напрамка спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва (драматычнага тэатра і кіно).

Ці магчыма зразумець, што такое добра, а што дрэнна, дзе праходзіць мяжа дапушчальнага? Чалавек у імкненні да ўвасаблення сваіх жаданняў часам здольны на самыя жорсткія ўчынкі, а пытанні маралі, часам ставяць у тупік нават самых "правільных" людзей.

Спектакль «Дарагая Алена Сяргееўна» - псіхалагічная драма, падзеі якой разгортваюцца ў кватэры настаўніцы па матэматыцы ў яе дзень нараджэння.

У гэты ж дзень прайшоў іспыт па матэматыцы і некалькі вучняў 11 класа пад маркай віншавання настаўніцы з днём нараджэння прыходзяць да яе з падарункамі. Вучні просяць ключы ад сейфа, дзе захоўваюцца напісаныя імі экзаменацыйныя пісьмовыя працы. Работы напісаны дрэнна і неабходна замяніць іх на правільна вырашаныя. Але настаўніца непахісная ў сваёй упэўненасці, што так паступаць нельга ...

Далейшыя падзеі, якія адбываюцца ў кватэры настаўніцы ў гэты злапомны вечар, учынкі герояў спектакля, якія раскрываюць сапраўдную сутнасць кожнага, іх унутраны свет, іх унутраныя супярэчнасці прыводзяць да непапраўных наступстваў ...

Спектакль ідзе на рускай мове.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно